Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны генэральны дырэктар «Барысаўдрэва»


Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць генэральнага дырэктара «Барысаўдрэва».

Справа заведзеная «паводле ч.3 арт.424 КК Беларусі (злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. — ІФ) у сувязі з прычыненьнем цяжкіх наступстваў дзяржаўным інтарэсам у ходзе выкананьня мерапрыемстваў па мадэрнізацыі, якая праводзіцца на прадпрыемстве», — цытуе Інтэрфакс паведамленьне СК.

Дырэктар арыштаваны.

Імя затрыманага Інтэрфакс не падае.

8 лістапада 2013 году Аляксандар Лукашэнка, наведваючы прадпрыемства «Барысаўдрэў», звольніў шэраг чыноўнікаў, якія ня выканалі ягоных загадаў наконт мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны.

У прыватнасьці, былі адпраўленыя ў адстаўку намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэй Тур, старшыня Менскага аблвыканкаму Барыс Батура, старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам» Аляксандар Пераслаўцаў. Шэраг чыноўнікаў атрымалі вымовы і папярэджаньні, некаторым Лукашэнка прыгразіў крымінальнымі справамі.

Лукашэнка таксама публічна сказаў, што звальняе дырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава. Але пазьней Радыё Свабода пісала, што Мальцаў кіраваў прадпрыемствам і далей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG