Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ведалі пра пляны Пуціна за тыдзень да падзеяў у Крыме


Ukraine -- Ukraine USA flag, flags, undated

Ukraine -- Ukraine USA flag, flags, undated

Высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі былі папярэджаныя аб плянаваных ваенных дзеяньнях Расеі ў Крыме прыкладна за тыдзень да пачатку перамяшчэньня войскаў РФ.

Пра гэта заявіў кіраўнік ваеннай выведкі Майкл Флін, паведамляе «Украінская праўда» паводле інфармацыі NPR.

Паводле словаў Майкла Фліна, прыкладна за сем дзён да перамяшчэньня расейскіх вайскоўцаў ягонае ведамства падала кіраўніцтву краіны даволі падрабязную справаздачу пра сытуацыю.

Камэнтуючы заўвагу, што дзеяньні Крамля засьпелі амэрыканскую ваенную выведку зьнянацку, Флін адзначыў: выведка назірала за дзейнасьцю вакол ваенна-марскіх ключавых баз.

Таксама Флін адзначыў, што назіральнікі ўважліва сочаць за ходам вучэньняў з мэтай пераканацца, што гэта сапраўды вучэньні.
XS
SM
MD
LG