Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ня будзе выдаваць візы расейскім чыноўнікам


Канада далучаецца да візавых санкцыяў супраць расейскіх афіцыйных асобаў, пра што яшчэ раней абвясьцілі ЗША і Эўразвяз.

Канадзкі прэм’ер-міністар Стывен Харпер заявіў, што гэты крок зроблены ў зьвязку з неабходнасьцю дадатковага ціску на Маскву. «Чорны сьпіс» нядобранадзейных чыноўнікаў пакуль не агучваецца.

Найперш, як кажа кіраўнік ураду, для расейскіх афіцыйных асобаў, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны, уводзіцца забарона на выдачу ўязных візаў. Гэтаксама Канада спыняе падрыхтоўку да ўдзелу ў саміце «Вялікай васьмёркі» у Сочы і адклікае для кансультацый свайго амбасадара ў Маскве. Апроч таго, дадзены загад прыпыніць вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй у сувязі з надзвычайнай сытуацыяй ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG