Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп ЗША раіць амэрыканцам адкласьці паездкі ва Ўкраіну


Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША рэкамэндуе амэрыканскім грамадзянам адкласьці нетэрміновыя паездкі ва Ўкраіну і асабліва ў Крым з-за нестабільнасьці ў краіне.

«Усе грамадзяне ЗША ва Ўкраіне і тыя, хто плянуе паездкі ва Ўкраіну, павінны ацаніць асабістую бясьпеку ў сьвятле палітычнай нестабільнасьці і магчымасьці гвалту», — гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным прэс-службай Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Дзярждэп звяртае ўвагу на Крым, а таксама ўсходнія вобласьці — Данецк, Луганск і Харкаў.

«Хоць пераход да новай улады ў асноўным адбываецца мірна, прысутнасьць паліцыі ў Кіеве і іншых гарадах застаецца абмежаванай, і дагэтуль захоўваецца патэнцыял да сілавога супрацьстаяньня паміж прыхільнікамі розных палітычных бакоў.

У паведамленьні адзначаецца, што сытуацыя ва Ўкраіне зьяўляецца непрадказальнай і можа хутка зьмяніцца. «Грамадзяне ЗША па ўсёй Украіне павінны пазьбягаць вялікага натоўту людзей», — папярэджвае Дзярждэпартамэнт.

У той жа час 6 сакавіка Дзяржаўны дэпартамэнт дазволіў чальцам сем’яў супрацоўнікаў ураду ЗША вярнуцца ва Ўкраіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG