Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня працяг суда над чалавекам-сьцягам Віктарам Шаршуном


Віктар Шаршун
Віктар Шаршун

Сёньня а 9.30 пачнецца другое судовае паседжаньне ў справе Віктара Шаршуна, зьбітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы.

Віктара Шаршуна вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і абразе супрацоўнікаў МУС.

На першым паседжаньні 3 сакавіка суд заслухаў толькі паказаньні самога Віктара Шаршуна. Пасьля чаго судзьдзя Есьман загадаў выклікаць у суд сьведку затрыманьня Верашчагіна, а таксама супрацоўніка міліцыі, якія складаў пратакол.

Шаршун заявіў, што не прызнае абвінавачваньняў у непадпарадкаваньні і абразе міліцыі. «Я ні на каго ніколі не лаюся, нават на сабак», — патлумачыў ён падчас судовага паседжаньня.

Міліцыянты на пачатку лютага зьбілі жыхара Менску інваліда Віктара Шаршуна за тое, што ён вывесіў на сваім гаўбцы бел-чырвона-белы сьцяг. Пасьля зьбіцьця Шаршуна шпіталізавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG