Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме — сэзон вайскоўцаў

У ноч на 28 лютага ў аэрапортах Сімфэропаля і Севастопаля зьявіліся дзясяткі ўзброеных людзей. Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў назваў тое, што адбываецца, збройным уварваньнем і акупацыяй.

13:48 28.2.2014

Узброеныя людзі ў аэрапортах Крыма

13:47 28.2.2014
Уладзімір Пуцін даручыў ураду працаваць над пытаньнем аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Крыму.
13:46 28.2.2014
У бок аэрапорта Бельбек пад Сэвастопалем праляцелі некалькі гэлікоптэраў. Каму яны належаць, пакуль невядома

13:45 28.2.2014
У Інтэрнэце заклікаюць украінскіх актывістаў ехаць у Крым
13:32 28.2.2014
У Крыме ракетны катэр ЧФ РФ заблякаваў выхад украінскай памежным караблям

Пра гэта інфармуе ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

Ракетны катэр ЧФ РФ сёньня раніцай падышоў на зьнешні рэйд Балаклаўскай бухты пад Севастопалем, чым фактычна заблякаваў выхад з бухты ў мора караблям і катэрам брыгады дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Аб гэтым карэспандэнту УНІАН паведаміла інфармаваная крыніца ў Севастопалі, набліжаная да ўкраінскіх марскіх памежнікаў.

Акрамя таго, на вуліцах Севастопаля зьявіўся яшчэ адзін бронетранспартэр марской пяхоты ЧФ РФ – на плошчы Ўшакова, ля будынка Матроскага клюбу ЧФ РФ.
13:31 28.2.2014
У Севастопалі прызямліліся 8 вайсковых верталётаў з Расеі


У Севастопалі раніцай 28 лютага прызямліліся 8 вайсковых верталётаў з Анапы, паведамляе ZN.ua са спасылкай на неназваную крыніцу.

Крыніца не выключыла, што на адным зь верталётаў у горад мог прыбыць беглы прэзыдэнт Віктар Януковіч.

Лідэр мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў пацьвердзіў інфармацыю аб прыбыцьці ў Крым васьмі расейскіх верталётаў. Паводле словаў Чубарава, інфармацыя аб знаходжаньні на борце аднаго зь верталётаў Януковіча пакуль не пацьверджана і ў дадзены момант правяраецца.
13:20 28.2.2014
13:19 28.2.2014
Украінскі парлямэнт просіць Раду бясьпекі ААН разгледзець сытуацыю ў Крыме. За адпаведную пастанову прагаласавалі 230 народных дэпутатаў.

«Вярхоўная Рада патрабуе ад Расейскай Фэдэрацыі спыніць крокі , якія маюць прыкметы замахаў на дзяржаўны сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласьць Украіны, у тым ліку адмовіцца ад падтрымкі сэпаратызму ва Ўкраіне ў любой форме. Са свайго боку , Вярхоўная Рада Ўкраіны адзначае , што ўсе грамадзянскія правы грамадзян Украіны расейскай нацыянальнасьці, гарантаваныя Канстытуцыяй Украіны і міжнароднымі абавязаньнямі Ўкраіны , у тым ліку моўныя, ёсьць і будуць у далейшым цалкам і няўхільна захаваныя ва Ўкраіне», — гаворыцца ў звароце .
13:17 28.2.2014

Вярхоўная Рада зьвярнулася да краін-гарантаў


Вярхоўная Рада зьвярнулася да краін, якія паводле Будапэшцкага мэмарандуму 1994 году зьяўляецца гарантамі тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Гэты зварот падтрымалі 246 дэпутатаў.

Парлямэнт Украіны нагадвае, што «ў абмен на ядзернае раззбраеньне Ўкраіна атрымала гарантыі сваёй бясьпекі».

«Расейская Фэдэрацыя, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, Злучаныя Штаты Амэрыкі ў Будапэшцкім мэмарандуме пацьвердзілі Ўкраіне свае абавязаньні ў адпаведнасьці з прынцыпамі Заключнага акту Нарады па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе паважаць незалежнасьць і сувэрэнітэт і існуючыя межы Ўкраіны», — адзначае Вярхоўная Рада.

«У гэтай сувязі Вярхоўная Рада Ўкраіны выказвае занепакоенасьць апошнімі падзеямі ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, у тым ліку інфармацыяй пра магчымае зьнешняе ўмяшаньне, што стала б прамым парушэньнем абавязаньняў паводле мэмарандуму», — гаворыцца ў звароце парлямэнту.
13:06 28.2.2014
Спэцназ расейскага ГРУ захапіў дзяржаўнае прадпрыемства «Крымаэрорух»

Узброеныя вайскоўцы заблякавалі працу дзяржаўнага прадпрыемства «Крымаэрорух», якое забясьпечвае авіяцыйную навігацыю над тэрыторыяй паўвострава.

З вайсковых крыніц карэспандэнту Радыё Свабода стала вядома, што аэрапорт блякуюць не вайскоўцы Чарнаморскага флёту, але байцы спэцпадразьдзяленьняў Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі, якія прыбылі ў Крым з тэрыторыі Расеі. Іх самалёт прызямліўся на вайсковым аэрадроме Чарнаморскага флёта ў пасёлку Гвардзейскае.

Сёньня міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў паведаміў аб захопе расейскімі вайскоўцамі аэрапортаў Сімферопаля і Сэвастопаля (Бэльбек). Ён назваў гэта актам агрэсіі і ваеннага ўварваньня.
12:46 28.2.2014
Расейскія войскі ў аэрапорце Сімфэропаля
Расейскія войскі ў аэрапорце Сімфэропаля
12:01 28.2.2014

У Крыме збройнае ўварваньне Расеі — МУС Украіны

12:01 28.2.2014

Расейскія вайскоўцы кантралююць аэрапорт у Сэвастопалі

XS
SM
MD
LG