Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы кантралююць аэрапорт у Сэвастопалі


Расейскія вайскоўцы ў ноч на 28 лютага ўзялі пад кантроль аэрапорт Бельбек, які знаходзіцца ля Сэвастопаля.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на кампэтэнтныя вайсковыя
крыніцы ў Сэвастопалі.

Яны паведамілі, што «расейскія вайскоўцы прыбылі для таго, «каб не дапусьціць прылёту нейкіх баевікоў».

Вайскоўцы разышліся па пэрымэтры аэрадрома, там жа знаходзіцца штабны БТР з сувязьзю.

Раней агенцтва УНИАН паведамляла, што Бельбек заблякавалі ўзброеныя людзі, якія прыбылі туды на 15 ваенных грузавіках. Украінскі палітоляг Павел Нус са спасылкай на крыніцу напісаў у Facebook, што гэта — пераапранутыя вайскоўцы расейскага Чарнаморскага флёту.

Таксама мінулай ноччу група ўзброеных людзей ўварвалася на тэрыторыю міжнароднага аэрапорта ў Сімфэропалі. Аднак пазьней яго пакінулі, распавёў радыёстанцыі «Эхо Москвы» раніцай 28 лютага прадстаўнік авіяпрадпрыемства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG