Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Крыме адмянілі сэпаратысцкую сэсію Вярхоўнай Рады


Вярхоўная Рада Крыму не плянуе сёньня праводзіць пазачарговую сэсію, на якой быў магчымы разгляд аддзяленьне Крыму ад Украіны.

Пра гэта паведаміў віцэ-сьпікер парляменту аўтаноміі Рыгор Іофэ. Пра гэта паведамляе ўкраінскай служба Радыё Свабода.

Паводле яго словаў, замест гэтага дэпутаты зьбяруцца на пашыранае паседжаньне фракцыі Партыі рэгіёнаў, каб абмеркавацьь палітычную сытуацыю ва Ўкраіне.

Лідэр фракцыі Курултаю Рэфат Чубараў пацьвердзіў, што сёньня яму патэлефанавалі з сакратарыяту Вярхоўнай Рады Крыму і паведамілі пра скасаваньне пазачарговай сэсіі.

Напярэдадні дэпутаты Рэфат Чубараў і Леанід Пілунскі заявілі пра намер кіраўнікоў крымскага парлямэнту склікаці ў пятніцу пазачарговую сэсію, каб скасаваць рашэньне 1954 году, калі Крамская вобласьць бала перададзеная Расеяй ў склад Украінв.

Паводле словаў Чубарава, ухваленьне такога рашэньня можа прынесьці Крыму «хаос і катастрофу».
XS
SM
MD
LG