Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША патрабуюць ад Януковіча адклікаць сілавікоў


Джэй Карні (Jay Carney), архіўнае фота

Джэй Карні (Jay Carney), архіўнае фота

ЗША заклікаюць украінскую ўладу вывесьці сілавікоў з цэнтра Кіева, а апазыцыю — забясьпечыць мірныя формы пратэсту.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Белага Дому Джэя Карні.

«Мы абураныя тым, што ўкраінскія праваахоўнікі страляюць з аўтаматычнай зброі ў свой жа народ. Мы заклікаем прэзыдэнта Януковіча неадкладна вывесьці свае сілы бясьпекі з цэнтра Кіева і паважаць права на мірны пратэст. Мы заклікаем пратэстоўцаў выказваць сваё меркаваньне мірна», — гаворыцца ў заяве.

ЗША таксама заклікалі ўкраінскае войска ня ўмешвацца ў канфлікт, які варта вырашыць палітычнымі сродкамі.

«Выкарыстаньне сілы ня вырашыць крызіс. Трэба зрабіць выразныя крокі, каб спыніць гвалт і пачаць дыялёг па сутнасьці, які зьменшыць напружанасьць і адкажа на скаргі ўкраінскага народу», — дадаў Карні.

«ЗША ў супрацоўніцтве з эўрапейскімі саюзьнікамі паспрабуюць прыцягнуць да адказнасьці тых, каго яны лічаць адказнымі за гвалт, і дапамагчы народу Ўкраіны вярнуць адзіную і незалежную Ўкраіну на шлях да лепшай будучыні», — гаворыцца ў заяве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG