Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама перасьцярог Узброеныя Сілы Ўкраіны


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, камэнтуючы становішча ва Ўкраіне, зноў заявіў, што «будуць наступствы, калі там пяройдуць лінію».

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што гэта тычыцца і Ўзброеных сіл, якія не мелі б ўмешвацца ў тыя пытаньні, якія могуць вырашыць цывільныя.

Як сказаў Абама, выступаючы па прыбыцьці з візытам у Мэксіку, ён далей ўважліва сочыць за гвалтам ва Ўкраіне.

Паводле яго слоў, менавіта ўлады Украіны ЗША лічаць галоўным адказным за тое, «каб у адносінах да мірных дэманстрантаў ставіліся належным чынам, каб украінскі народ мог свабодна зьбірацца і казаць пра свае пытаньні без страху і рэпрэсіяў». У той жа час, дадаў Абама, ён чакае і ад дэманстрантаў, яны застануцца мірнымі.

Прадстаўнікі ЗША ўжо папярэджвалі, што Вашынгтон можа ўвесьці новыя пэрсанальныя санкцыі супраць вінаватых у апошнім гвалце ва Ўкраіне. Эўрапейскі зьвяз разгледзіць магчымасьць сваіх санкцый заўтра на надзвычайным пасяджэньні міністраў замежных спраў краін — членаў ЭЗ.

Учора Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала заяву, што Ўзброеныя сілы прыцягваюцца і атрымліваюць вельмі шырокія паўнамоцтвы ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі, якую раней абвясьціла на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны Служба бясьпекі. А прэзыдэнт Віктар Януковіч замяніў камандуючага Ўзброеных сіл. СБУ, аднак, без тлумачэньняў зьняла сваю заяву з сайта і неўзабаве замяніла яе на іншую, дзе гаворка ідзе толькі аб пачатку падрыхтоўкі да правядзеньня на тэрыторыі Ўкраіны антытэрарыстычнай апэрацыі. Апазыцыя лічыць гэты крок, які прадугледжвае асабліва пашыраныя паўнамоцтвы сілавых структур, па сутнасьці аналягічным да ўвядзеньня надзвычайнага становішча , які неабходна сьцьвярджаць ў парлямэнце і для якога ўлады відавочна не хопіць галасоў.
XS
SM
MD
LG