Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусы ў выгнаньні» патрабуюць адклікаць амбасадара Шагала


Ёсіф Шагал
Ёсіф Шагал

Кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Беларусы ў выгнаньні» Дзьмітры Шчыгельскі зьвярнуўся да прэм’ер-міністра Ізраіля, міністра замежных спраў і сьпікера Кнэсэту.

Шчыгельскі назваў абуральнымі заявы ізраільскага амбасадара Ёсіфа Шагала пра беларускіх палітвязьняў.

«Гэтыя заявы выклікалі пратэст шырокіх колаў беларускага грамадзтва: простых беларусаў, грамадзянскай супольнасьці ў краіне і за яе межамі, а таксама прадстаўнікоў апазыцыйных сіл. У прыватнасьці, амбасадар Шагал заявіў, што мяркуе, што ўсясьветна прызнаныя беларускія палітычныя зьняволеныя — гэта злачынцы, маючы на ўвазе, што гэта — афіцыйная пазыцыя дзяржавы Ізраіль. Ён таксама параўнаў беларусаў, якія змагаюцца з дыктатурай у сябе на радзіме, з палестынцамі, якія кідаюць камяні ў Кнэсэт. Акрамя таго, ён абвінаваціў Польшчу, што тая практычна аднаасобна наклала на дыктатуру міжнародныя санкцыі.

Гэтыя заявы цынічныя і надзіва непрафэсійныя. Яны прымушаюць сумнявацца ў здольнасьцях і волі пасла Шагала прадстаўляць дэмакратычную дзяржаву, разумець унутрыпалітычную і зьнешнепалітычную сытуацыю Беларусі рэалістычна і аналітычна. Мы занепакоеныя тым, што амбасадар Шагал паведамляе скажоную інфармацыю ўраду Ізраіля, што прыводзіць да недакладнасьцяў разуменьня рэальных працэсаў у Беларусі».

Гэтыя заявы цынічныя і надзіва непрафэсійныя. Яны прымушаюць сумнявацца ў здольнасьцях і волі пасла Шагала прадстаўляць дэмакратычную дзяржаву
У лісьце падрабязна апісаныя парушэньні правоў чалавека і падзелу ўладаў у Беларусі з 1994 году.

«Кульмінацыяй апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі 19 сьнежня 2010 году, стаў арышт сямі кандыдатаў яшчэ да абвяшчэньня папярэдніх вынікаў галасаваньня. Больш за 700 пратэстоўцаў былі арыштаваныя ў працэсе брутальнага здушэньня мірных акцыяў пратэсту. Рэжым выкарыстаў негвалтоўны пратэст супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў як падставу для арышту і запалохваньня найбольш папулярных апазыцыйных лідэраў, які адважыўся выступіць за дэмакратычную будучыню Беларусі. Менавіта гэтыя сьмелыя і годныя беларусы, якіх амбасадар Шагал, ад імя Ізраіля, лічыць крымінальнымі злачынцамі, былі пазьней прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў пазбаўленьня волі ў вельмі цяжкіх умовах. Многія зь іх былі вымушаныя пакінуць краіну, але рэжым і цяпер працягвае шукаць новыя хлусьлівыя падставы для перасьледу іхніх сем’яў і ўзмацненьня ціску на іх.

У такіх умовах, абуральныя заўвагі пасла Шагала зьяўляюцца абразай беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю, асабліва тых, хто застаецца ў турме або вымушаны заставацца ў выгнаньні, а таксама членаў іх сем’яў. Перадусім гэтыя заявы абражаюць народ Беларусі, які імкнецца жыць у дэмакратычнай краіне, у той час як яго лідэры бязьлітасна перасьледуюцца, зазнаюць ціск і знаходзяцца ў зьняволеньні на загад дыктатара, тактыку якога амбасадар Шагал, відаць, падтрымлівае».

Ізраіль заслугоўвае лепшага кандыдата на месца амбасадара ў Беларусі як краіны, якая адыграла асаблівую ролю ў разьвіцьці габрэйскай культуры і ўтварэньні Дзяржавы Ізраіль
Шчыгельскі піша пра далучэньне сваёй арганізацыі да «адназначнага асуджэньня заяў пасла Шагала, выказаных як беларусамі, так і сябрамі беларускага народа», і накіроўвае ўраду Ізраіля наступныя прапановы, як разьвязаць цяперашнюю сытуацыю:

«Мы б хацелі з усёй павагай прасіць дзяржаву Ізраіль абвергнуць словы амбасадара Шагала і публічна заявіць пра сваю афіцыйную пазыцыю па палітычных вязьнях у Беларусі ясным і адназначным чынам.

Ізраіль заслугоўвае лепшага кандыдата на месца амбасадара ў Беларусі як краіны, якая адыграла асаблівую ролю ў разьвіцьці габрэйскай культуры і ўтварэньні Дзяржавы Ізраіль.

Беларусы больш за ўсё зацікаўленыя ў тым, каб як мага хутчэй вітаць новага амбасадара Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, які мае моцную прафэсійную падрыхтоўку і аўтарытэт у галіне дыпляматыі і які прадстаўляе лепшыя якасьці габрэйскага народа: інтэлект, сумленнасьць і прадбачаньне», — напісана ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG