Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палітвязьні і іх сваякі патрабуюць адклікаць Шагала


Ёсіф Шагал

Ёсіф Шагал

Былыя беларускія палітвязьні і іх сваякі, а таксама сваякі тых, хто цяпер сядзіць у беларускіх турмах паводле палітычных матываў, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса, прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і старшыні Кнэсэту Юлія-Ёэля Эдэльштэйна з патрабаваньнем адклікаць зь Беларусі амбасадара Ёсіфа Шагала.

«Мы ня можам ўмешвацца ў кадравую палітыку ізраільскага МЗС. Але лічым відавочным, што пасьля абразьлівых для дэмакратычнай супольнасьці Беларусі выказваньняў далейшае знаходжаньне спадара Шагала на сваёй пасадзе ў нашай краіне наўрад ці будзе спрыяць падтрыманьню пазытыўнага вобразу Дзяржавы Ізраіль у беларускім грамадзтве», — гаворыцца ў звароце.

6 лютага Шагал у інтэрвію тэлеканалу RTVI назваў «крымінальнікамі», якія сядзяць у турме за «атаку парлямэнту, за кіданьне камянёў», грамадзян Беларусі, незаконна асуджаных паводле палітычных матываў, якія прызнаюцца міжнароднай супольнасьцю палітычнымі вязьнямі.

«Гэта — ня першае выказваньне такога кшталту спадара Шагала, аднак на гэты раз ён прадставіў свае выказваньні, як афіцыйную пазыцыю Дзяржавы Ізраіль», — адзначаюць аўтары ліста.

Пазьней МЗС Ізраілю выказаў шкадаваньне з нагоды выказваньняў Шагала.

Зварот да кіраўніцтва Дзяржавы Ізраіль падпісалі:

  • Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча
  • Марына Лобава, маці палітвязьня Эдуарда Лобава
  • Натальля Пінчук, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага
  • Юрый Якубоўскі, айчым палітвязьня Эдуарда Лобава
  • Валянціна Аліневіч, маці палітвязьня Ігара Аліневіча
  • Уладзімер Аліневіч, бацька палітвязьня Ігара Аліневіча
  • Валерыя Хоціна, жонка палітвязьня Мікалая Дзядка
  • Аляксандр Дзядок, бацька палітвязьня Мікалая Дзядка
  • Валянціна Яроменак, жонка палітвязьня Ўладзіміра Яроменка
  • Андрэй Саньнікаў, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень
  • Натальля Радзіна, галоўны рэдактар сайта charter97.org , былая палітзьняволеная
  • Павел Севярынец, былы палітвязень
  • Зьміцер Дашкевіч, былы палітвязень
  • Настасься Дашкевіч, былая палітзьняволеная
  • Алена Ліхавід, маці былога палітвязьня
  • Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень
  • Мілана Міхалевіч, жонка былога палітвязьня Алеся Міхалевіча
  • Людміла Мірзаянава, маці былога палітвязьня Фёдара Мірзаянава
  • Клаўдзія Буланава, маці былога палітвязьня Зьмітра Буланава
  • Дзьмітрый Буланаў, былы палітвязень
  • Марына Шыбко, жонка былога палітвязьня Аляксандра Фядуты
  • Ірына Халіп, былая палітзьняволеная
  • Тацьцяна Севярынец, маці былога палітвязьня Паўла Севярынца
  • Сяргей Скрабец, былы палітвязень
  • Павел Вінаградаў, былы палітвязень


  • Сьвятлана Вінаградава, жонка былога палітвязьня Паўла Вінаградава
  • Сяргей Парсюкевіч, былы палітвязень
  • Аляксандр Атрошчанкаў, былы палітвязень
  • Дар’я Корсак, жонка былога палітвязьня Аляксандра Атрошчанкава
  • Андрэй Кім, былы палітвязень
  • Дзьмітрый Дрозд, былы палітвязень
  • Сяргей Казакоў, былы палітвязень
  • Андрэй Пачобут, былы палітвязень
  • Аляксей Шыдлоўскі, былы палітвязень
  • Аляксандр Класкоўскі, былы палітвязень
  • Фёдар Мірзаянаў, былы палітвязень
  • Аляксандр Францкевіч, былы палітвязень
  • Эніра Браніцкая, былая палітзьняволеная
  • Аляксандр Малчанаў, былы палітвязень
  • Аляксандр Казулін, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы палітвязень
  • Сяргей Казакоў, былы палітвязень
  • Мікіта Ліхавід, былы палітвязень
  • Алесь Кіркевіч, былы палітвязень
  • Мікалай Дземідзенка, былы палітвязень
  • Зьміцер Бандарэнка, былы палітвязень
  • Уладзімер Кобец, былы палітвязень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG