Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Ізраілю выказвае шкадаваньне з нагоды выказваньняў Шагала


На сайце амбасады Ізраілю ў Варшаве зьявілася афіцыйнае паведамленьне прэсавага сакратара ізраільскага Міністэрства замежных справаў, якое адмяжоўваецца ад выказваньняў амбасадара Іосіфа Шагала пра тое, што беларускія палітзьняволеныя - гэта "крымінальнікі".

У паведамленьні гаворыцца:

«У сувязі са зьместам інтэрвію, дадзенага 6 лютага тэлеканалу RTVi амбасадарам Ізраілю ў Беларусі , прэсавы сакратар МЗС Ізраілю і амбасада Ізраілю ў Варшаве жадаюць растлумачыць:

- Словы амбасадара ў Менску ні ў якім разе не адлюстроўваюць пазыцыі Дзяржавы Ізраіль.

- У інтэрвію амбасадар Шагал выказаўся пра іншыя краіны (у т. л. Польшчу). Гэтыя словы выклікалі непаразуменьне сярод нашых сяброў. Выказваем шкадаваньне з гэтай нагоды.

- Адпаведныя тлумачэньні ўжо былі перададзеныя праз дыпляматычныя каналы.

Ігаль Пальмор, прэсавы сакратар МЗС Ізраілю
Амбасада Ізраілю»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG