Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы канфіскавалі справаздачу «Плятформы» — шукаюць экстрэмізм


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

34 асобнікі гадавой справаздачы вядомай праваабарончай арганізацыі «Плятформа» канфіскавалі на мяжы для правядзеньня экспэртызы на наяўнасьць экстрэмісцкай інфармацыі і інфармацыі, якая падрывае аўтарытэт Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды апавёў кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка.

Яго затрымалі для надгляду ўвечары 13 лютага на памежным пераходзе «Каменны Лог». У аўтамабілі мытнікі знайшлі некалькі асобнікаў гадавой справаздачы пра дзейнасьць аб’яднаньня, якая была выдадзена ў выглядзе брашуры.

«Гэта звычайныя працоўныя экзэмпляры, якія ўвесь час знаходзяцца ў аўтамабілі. І калі мы куды-небудзь едзем, то пры неабходнасьці іх раздаём. Калі вернуць? Гэта ж зразумела, што ў нашай краіне доўга не вяртаюць. Я думаю, цягам году. А патлумачылі, што павінна быць праведзена экспэртыза», — сказаў праваабаронца.

Сама справаздача апублікавана ў адкрытым доступе на сайце «Плятформы», і ў дзяржаўных органаў прэтэнзій да яе не было.

Андрэй Бандарэнка так патлумачыў затрыманьне справаздачы на мяжы:

«Відаць, існуе ўказаньне мытным органам канфіскоўваць любую літаратуру, якая падасца падазронай. А па другое, гэта падрыхтоўка ўладаў да чэмпіянату сьвету па хакеі».

Раней беларускія мытнікі затрымлівалі альбом «Прэс-фота Беларусі 2011», а таксама кнігу палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай». Яны прызнаваліся судом экстрэмісцкімі ці забароненымі для распаўсюду на тэрыторыі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG