Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Логвінава пазбаўляюць выдавецкай ліцэнзіі


Але выдавец і журналісцкая супольнасць яшчэ пазмагаюцца, піша сайт БАЖ.

Гэтую інфармацыю агучыў намесьнік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец на V Форуме грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства, які праходзіць гэтымі днямі ў Кішынёве.

«Паведамленьне пра спыненьне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасьня, — распавёў Андрэй Бастунец. — Дакумэнт падпісала першая намесьніца мінітра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца „ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэньнямі заканадаўства аб ліцэнзаваньні“. Гаворка ідзе пра выпуск альбома „Прэс-фота Беларусі 2011“, які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 г.»

«Мы лічым, што пазбаўленьне ліцэнзіі адбылося незаконна, са шматлікімі парушэньнямі, і таму мы ўжо накіравалі адпаведны ліст міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму», — лаканічна камэнтуюць падзею ў выдавецтве.
На маю думку, заканадаўства не давала міністэрству права пазбаўляць выдавецтва ліцэнзіі, а таксама не была выкананая прадугледжаная законам працэдура

Андрэй Бастунец — удзельнік Форуму грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства. 4 верасьня ў межах Форуму адбылося паседжаньне сэкцыі па СМІ

«На маю думку, заканадаўства не давала міністэрству права пазбаўляць выдавецтва ліцэнзіі, а таксама не была выкананая прадугледжаная законам працэдура», — заявіў Андрэй Бастунец.

«Хачу зьвярнуць увагу і на тое, што пры разглядзе справы аб прызнаньні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбому „Прэс-фота-2011“ выдавецтва наагул не было прыцягнута да працэсу. А зараз рашэньне таго суда называюць падставай для пазбаўленьня яго ліцэнзіі, — падкрэсьліў юрыст. — У выпадку, калі міністэрства не перагледзіць свайго рашэньня, я бачу судовы шлях вырашэньня гэтай спрэчкі».
XS
SM
MD
LG