Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў, генпракурор выканаў


Аляксандар Лукашэнка (архіўнае фота)

Аляксандар Лукашэнка (архіўнае фота)

Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк заявіў, што заведзеная крымінальная справа па факце нанясеньня шкоды дзяржаве пры мадэрнізацыі ААТ «Віцебскдрэў».

Пра гэта Аляксандар Канюк паведаміў журналістам 7 лютага.

Паводле ягоных слоў, у рамках расьсьледаваньня будуць устаноўлены вінаватыя і вызначана сума нанесенай шкоды, а таксама высьветленая прычына, чаму прадпрыемства не было ўведзена ў строй у вызначаныя тэрміны.

Цяпер у межах гэтай крымінальнай справы праводзіцца пракурорская праверка, сказаў Канюк, якога цытуе БелаПАН.

Аляксандар Канюк заявіў, што Генэральная пракуратура мае намер аддаваць павышаную ўвагу пытаньням рацыянальнага выкарыстаньня бюджэтных сродкаў у краіне, а таксама барацьбе зь безгаспадарчасьцю.

Пры гэтым генпракурор паабяцаў, што «ніякага паляваньня на ведзьмаў ня будзе».

31 студзеня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду пра стан і пэрспэктывы разьвіцьця арганізацыяў канцэрна «Беллеспаперапрам». Ён рэзка скрытыкаваў чыноўнікаў за зрыў тэрмінаў мадэрнізацыі «Віцебскдрэва» і запатрабаваў прааналізаваць нанесеную шкоду ў рамках крымінальнай справы.

Зьвяртаючыся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Кабякова, Лукашэнка даручыў:

«Запрасіце генэральнага пракурора і даручыце ў межах крымінальнай справы разгледзець усе пытаньні і палічыць страты. Са мной узгадняць ня трэба. Калі трэба за кімсьці сачыць апэратыўна, саджаць у сьледчы ізалятар — саджайце».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG