Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цесака» затрымалі на Кубе


Максім Марцінкевіч, Цясак
Максім Марцінкевіч, Цясак

Кубінскія праваахоўныя органы паведамілі расейскім калегам пра затрыманьне Максіма Марцінкевіча («Цесака»). Пытаньне экстрадыцыі яго ў Расею будзе вырашана бліжэйшымі днямі, перадае РІА Навіны.

Максім Марцінкевіч шырока вядомы як актывіст ультрарадыкальных арганізацый правага крыла, у прыватнасьці, аб'яднаньня брытагаловых «Фармат 18». Расея абвясьціла Марцінкевіча ў міжнародны вышук.

Расейскі скінхэд быў завочна арыштаваны ў Расеі, ён абвінавачваецца паводле артыкула КК «распальваньне нянавісьці альбо варожасьці, а роўна зьнявагу чалавечай годнасьці».

Не аднойчы СМІ пісалі і пра дзейнасьць «Цесака» на тэрыторыі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG