Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падазраваны па крымінальнай справе аб асабліва злосным хуліганстве актывіст расейскіх ультрарадыкальных арганізацыяў Максім Марцынкевіч (Цясак) знаходзіцца ў Маскве.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы «Вконтакте». Пра гэта ж карэспандэнту «Свабоды» сказаў і прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў:

«Сьледчы пацьвярджае, што ён мог паехаць яшчэ ў суботу. Ён знаходзіцца на сувязі, але ў любы момант мы можам яго выклікаць і ён павінен будзе зьявіцца».

Раней Цясак павінен быў знаходзіцца ў Беларусі і зьяўляцца па выкліку да сьледчых органаў.

Ягоныя паплечнікі, таксама падазраваныя па справе, а сярод іх Сяргей Кароткіх (Малюта), грамадзяне Беларусі, знаходзяцца ў Беларусі.

У Сьледчым камітэце паведамілі, што экспэртыза зброі (нажоў і газавага пісталета) пакуль не гатовая.

Марцынкевіч і двое беларускіх грамадзян, «выкарыстоўваючы нязначныя падставы», нанесьлі ў Менску падчас бойкі цялесныя пашкоджаньні іншаму грамадзяніну Беларусі. Усіх трох спачатку арыштавалі, а потым адпусьцілі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Марцынкевіч з паплечнікамі пабіліся зь беларускімі антыфашыстамі.
XS
SM
MD
LG