Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывіст расейскіх ультрарадыкальных арганізацыяў Максім Марцынкевіч выйшаў на свабоду.

Прадстаўнік Сьледчага камітэту Аляксандар Герасімаў заявіў Свабодзе, што Марцынкевіча выпусьцілі, аднак абвінавачваньня яму не выставілі.

Марцынкевіч мусіць зьявіцца на допыт пры першым патрабаваньні.

Паводле Сьледчага камітэту, Марцынкевіч і двое беларускіх грамадзян, «выкарыстоўваючы нязначныя падставы», пабілі ў Менску іншага грамадзяніна Беларусі. Усіх траіх арыштавалі. Яны знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Паволе неафіцыйнай інфармацыі, Марцынкевіч з паплечнікамі пабіліся зь беларускімі антыфашыстамі. У нядзелю мінула 10 дзён ад дня арышту. За гэты час сьледзтва павінна было вырашыць: выстаўляць Марцынкевічу абвінавачваньне альбо вызваліць яго, адзначае Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».


Працяг тэмы — на сайце Свабоды.


Марцынкевіч шырока вядомы як актывіст ультрарадыкальных арганізацыяў правага крыла, у прыватнасьці, аб’яднаньня брытагаловых «Фармат 18». Паводле некаторых зьвестак, Марцынкевіч, вядомы па мянушцы Цясак, мае дзьве судзімасьці за злачынствы на глебе нацыянальнай і расавай нянавісьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG