Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка зьнішчэньня помнікаў Леніну ва Ўкраіне ў фотаздымках


8 сьнежня 2013-га году ўдзельнікі Эўрамайдану ў Кіеве на бульвары Шаўчэнкі зьнесьлі помнік Леніну. Гэтая акцыя, адказнасьць за якую на сябе ўзяла партыя «Свабода», стала штуршком да сапраўднага «Ленінападу». Радыё Свабода ў храналагічнай пасьлядоўнасьці сабрала фатаздымкі ўсіх пакалечаных украінскіх помнікаў Леніну.

8 сьнежня 2013-га. Горад Кіеў, бульвар Шаўчэнкі

Мітынгоўцы зьнесьлі помнік Леніну на бульвары Шаўчэнкі ў Кіеве. Паводле ацэнак апазыцыі, больш за мільён украінцаў у гэты дзень узялі ўдзел у мітынгу на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

9 сьнежня 2013-га. Горад Катоўск Адэскай вобласьці

Невядомыя адбілі верхнюю частку помніка Леніну, які знаходзіўся каля клюба чыгуначнікаў у адным з паркаў.


26 сьнежня 2013-га. Горад Днепрадзяржынск Днепрапятроўскай вобласьці

Невядомыя аблілі фіялетавай фарбай помнік Леніну на вуліцы Кіеўскай. Міліцыя на месцы падзей знайшла пустую бляшанку ад фарбы.



4 студзеня 2014-га. Пасёлак Андрэева-Іванаўка Мікалаеўскага раёна Адэскай вобласьці

Пра інцыдэнт праваахоўнікам распавёў старшыня сельсавета, адзначыўшы, што ў выніку падзення манумент пераламаўся на дзьве часткі.


6 студзеня 2014-га. Горад Бярозаўка Адэскай вобласьці

Помнік Леніну, які стаіць у мясцовым парку, невядомыя аблілі фарбай. Гэта адбылося, калі мясцовыя апэратыўнікі, якія ахоўваюць помнік, адлучыліся з месца аховы.


6 студзеня 2014-га. Горад Бярдзічаў Жытомірскай вобласьці

Невядомыя зьнеслі двухмэтровы помнік Леніну, які быў усталяваны на тэрыторыі мясцовай школы.


9 студзеня 2014-га. Пасёлак Пабярэжнае Віньніцкага раёну Віньніцкая вобласьці

Невядомыя зьнесьлі галаву помніку Леніну, які стаіць каля сельсавета, а таксама пакінулі надпісы: «Комуняку — на гіляку!», «Кат України», «Слава Україні», «Серп і молот — смерть і голод».


10 студзеня 2014-га. Пасёлак Машаўка Палтаўскай вобласьці

У пятніцу раніцай у міліцыю Машаўкі патэлефанаваў старшыня Машаўскай адміністрацыі і паведаміў, што ў помніку Леніну, які разьмешчаны ў цэнтры райцэнтра, ноччу невядомымі адбітая галава.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG