Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыэль Шарон восем гадоў у коме


У апошнія дні рэзка пагоршыўся стан здароўя былога прэм’ер-міністра Ізраіля Арыэля Шарона, які амаль восем гадоў знаходзіцца ў коме.

Як перадае ізраільскае радыё, лекары і родныя 85-гадовага экс-прэм’ера абмяркоўваюць, як далей працягваць яго лячэньне. Паводле ізраільскіх СМІ, Шарон пакутуе нырачнай недастатковасьцю.

Арыэль Шарон ў студзені 2006 года перанёс інсульт, пасьля чаго ўпаў у кому і быў падключаны да апарата штучнага дыханьня. З траўня 2006 года ён знаходзіцца пад наглядам лекараў у шпіталі «Тэль а-Шомэр» паблізу Тэль-Авіва.

Арыэль Шарон узначальваў ізраільскі ўрад з 2001 па 2006 год. У 2005 годзе ён падпісаў распараджэньне аб эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з паласы Газа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG