Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арыель Шарон "можа дыхаць самастойна"


Радыё Свабода У Ерусалімскім шпіталі лекары выводзяць прэм''ер-міністра Арыеля Шарона са стану комы, у якую ён быў уведзены дактарамі пасьля інсульту.

Дырэктар шпіталя паведаміў: "Сёньня раніцай мы прыступілі да зьмяншэньня падачы наркозу. Прэм''ер-міністар пачаў дыхаць самастойна. Ён яшчэ падключаны да апарату штучнага дыханьня, але самастойнае дыханьне – прыкмета функцыянаваньня мозгу".

Арыелю Шарону былі зробленыя дзьве апэрацыі пасьля інсульту. Лекары лічаць, што ім удасца выратаваць жыцьцё прэм''ера, аднак ён наўрад ці зможа вернуцца да актыўнай дзейнасьці.
XS
SM
MD
LG