Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрарэвалюцыя ў Кіеве: блякаваньне ўраду


Радыё Свабода працягвае жывую відэатрансьляцыю з рэвалюцыйнага Кіева.

Да будынка Кабінэту міністраў у Кіеве прыбыла першая калёна мітынгоўцаў.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, больш за сотню чалавек заблякавалі 4-й пад’езд Кабінэта міністраў.

Адзін з пратэстоўцаў ля будынку ўраду Украіны нясе бела-чырвона-белы сьцяг.
Будынак ураду блякуе калёна ў складзе 5–6 тысяч удзельнікаў мітынгу, паведаміў «Інтэрфакс-Украіна».

Напярэдадні апазыцыя абвясьціла аб пачатку блякаваньня ўсіх адміністрацыйных будынкаў Кіева ў раёне Вярхоўнай Рады, ураду і адміністрацыі прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG