Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёрты дэпутат сышоў з Партыі рэгіёнаў


Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні для СМІ, распаўсюджаным ягонай прэсавай службай.

Раней Уладзімер Мельнічэнка асудзіў разгон Эўрамайдана.

Акрамя таго, напярэдадні народны дэпутат Мікалай Рудкоўскі напісаў заяву аб выхадзе з фракцыі ПР. Такое ж рашэньне прынялі ў адказ на падзеі на Эўрамайдане дэпутаты Іна Багаслоўская і Давід Жванія.

Палітолягі не выключаюць, што ў бліжэйшы час у Вярхоўнай Радзе створаць новую фракцыю, куды ўвойдуць амаль усе дэпутаты, якія адкалоліся ад фракцыі Партыі рэгіёнаў.

Раней дэпутат Вярхоўнай Рады Давід Жванія, які заявіў 30 лістапада аб выхадзе з фракцыі Партыі рэгіёнаў, заклікаў парлямэнтароў стварыць новую большасьць у Радзе:

«У Вярхоўнай Радзе павінна быць створана новая большасьць, незалежна ад партыйнай прыналежнасьці. Сьпікер Уладзімер Рыбак праявіць мудрасьць і аб’яднае дэпутатаў».

Паводле яго слоў, калі гэтага не адбудзецца, неабходна перавыбраць старшыню парлямэнту. Жванія падкрэсьліў, што дэпутаты павінны адмяніць рашэньне Канстытуцыйнага суду аб палітрэформе і перавыбраць ўрад.

Раней зь неназваных крыніц паведамілі аб намерах выхаду з Партыі рэгіёнаў прыкладна 10 дэпутатаў. У выпадку, калі некалькі дзясяткаў дэпутатаў зоймуць бок апазыцыі, «Партыя рэгіёнаў» можа апынуцца ў меншасьці.

Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Рыбак учора заклікаў да правядзеньня круглага стала з удзелам усіх бакоў палітычнага канфлікта ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG