Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое замежных журналістаў з разьбітымі галовамі шпіталізаваныя ў Кіеве


Фотакарэспандэнт інфармацыйнага агенцтва Reuters Глеб Гараніч

Фотакарэспандэнт інфармацыйнага агенцтва Reuters Глеб Гараніч

Яшчэ пяцёра фотакарэспандэнтаў атрымалі траўмы рознай цяжкасьці.

Супрацоўнікі ўкраінскай міліцыі сёньня разьбілі галаву яшчэ аднаму журналісту з Польшчы, якому дасталося каля 10 удараў у галаву, паведамляе польскі TVN24.

«Польскага журналіста Паўла Пенянжэка зьбілі ў нядзелю ўвечары падчас сутычак спэцыяльных аддзелаў міліцыі „Беркут“ з натоўпам, які напаў на Адміністрацыю прэзыдэнта Віктара Януковіча ў Кіеве», — паведамляе TVN24.

Міхал Кацэвіч з польскага часопісу «Newsweek», які быў разам са зьбітым журналістам, сказаў TVN24, што яго калега паказваў журналісцкае пасьведчаньне, але супрацоўнікі ўкраінскай міліцыі не адрэагавалі на гэта.



Таксама, як паведамляюць Украінскія навіны, фотакарэспандэнт агенцтва Associated Press Сяргей Чузаўкоў шпіталізаваны з траўмай галавы пасьля сутыкненьня мітынгоўцаў зь міліцыяй у Кіеве. Пра гэта Украінскім Навінам паведаміў шэф-карэспандэнт прадстаўніцтва Associated Press Яфрэм Лукацкі. Паводле яго слоў, у Чузаўкова на галаве быў ахоўны шалом, у які патрапіла цэгла. Пасьля гэтага фатографа забрала хуткая дапамога.



Таксама пасьля сутыкненьняў каля Адміністрацыі Прэзыдэнта траўмы атрымалі фатограф інфармацыйнага агенцтва France Press Сяргей Супінскі, фатограф Эўрапейскага прэс-фотаагенцтва EPA Сяргей Даўжэнка, фатограф Анатоль Сьцяпанаў, фатограф агенцтва «Лігабізнэсінформ» Аляксандар Перевозьнік і фатограф інтэрнэт-выданьня «Левы бераг» Максім Левін.

Фотакарэспандэнт інфармацыйнага агенцтва Reuters Глеб Гараніч пацярпеў з-за сутычак міліцыі зь мітынгоўцамі на майдане Незалежнасьці ў Кіеве 30 лістапада.
XS
SM
MD
LG