Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А 18-й гадзіне — відэатрансьляцыя з Майдану Незалежнасьці ў Кіеве


23 лістапада а 18-й гадзіне на нашым сайце адновіцца наўпроставая відэатрансьляцыя з Майдану Незалежнасьці ў Кіеве.

Зараз там сабралася блізу тысячы чалавек. Ідзе дождж. Камунальныя службы ўсталёўваюць навагоднюю елку побач з месцам пратэстаў. Канструкцыі ахоўвае міліцыя.

Увечары 21 лістапада на Майдан Незалежнасьці ў Кіеве прыйшлі людзі, абураныя рашэньнем ураду прыпыніць працу над пагадненьнем Украіны з Эўразьвязам. Акцыю ўжо назвалі Эўрамайданам. Акруговы адміністрацыйны суд Кіева абмежаваў правядзеньне мітынгаў і забараніў усталяваньне намётаў у цэнтры сталіцы з 22 лістапада па 7 студзеня 2014 года.

Аналягічныя акцыі праходзяць і ў іншых гарадах: у Львове, Харкаве, Ужгарадзе, Днепрапятроўску, Данецку.

XS
SM
MD
LG