Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З войска вярнуўся палітжаўнер Мускі


 Міхась Мускі

Міхась Мускі

Сёньня з войска вярнуўся маладафронтавец Міхась Мускі, які праходзіў тэрміновую службу ў вайсковай частцы № 44540 у Лапічах.

Пра вяртаньне Мускага са службы распавяла адна зь лідэраў Маладога фронту Наста Дашкевіч.

Міхася Мускага затрымалі 26 красавіка 2012 года пасьля «Чарнобыльскага шляху». На наступны дзень Савецкі райсуд Менску абвінаваціў яго ў дробным хуліганстве і арыштаваў на 15 сутак. Актывіст павінен быў выйсьці на волю 11 траўня, аднак суд Маскоўскага раёну арыштаваў яго яшчэ на пяць сутак. 15 траўня 2012 году актывіста пад канвоем даставілі з турмы на Акрэсьціна ў ваенную частку.

Міхась Мускі не прыняў вайсковую прысягу. За час службы яго неаднаразова каралі гаўптвахтай, пазбаўлялі спатканьняў са сваякамі.
XS
SM
MD
LG