Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША накіроўваюць на дапамогу Філіпінам авіяносец


Авіяносец «Джордж Вашынгтон» пакінуў пункт прыпіскі ў Ганконгу і далучаецца да намаганьняў па аказаньні дапамогі. Судна з пяцьцю тысячамі матросаў і 80 самалётамі суправаджаюць пяць іншых караблёў для аказаньня гуманітарнай дапамогі, расходных матэрыялаў і мэдыцынскай дапамогі.

Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці заявіла аб выдзяленьні 20 мільёнаў даляраў на дапамогу Філіпінам, у прыватнасьці , ежу і часовае жыльлё.

ЗША знаходзяцца сярод дзесяткаў дзяржаў і арганізацый, якія абяцалі аказаць дапамогу пацярпелай краіне. ААН падлічыла, што каля 660 тысяч філіпінцаў пакінулі свае дамы ў выніку стыхіі.











Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG