Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На шляху зь Філіпінаў тайфун Хаянь значна аслабеў. Аднак хуткасьць ветру дасягае 150 кілямэтраў на гадзіну.

ВВС паведамляе пра 6 загіблых у Віетнаме.

У паўночных раёнах краіны ўлады эвакуявалі болей за 600 тысяч жыхароў.

У сталіцы краіны Ханоі чакаюцца залевы і паводкі.

Зачыненыя школы. Скасаваныя авіярэйсы.

На Філіпінах колькасьць ахвяраў ад тайфуну Хаянь перавысіла 10 тысячаў чалавек.

Хаянь — адзін з самых моцных тайфунаў за ўсю гісторыю назіраньняў: хуткасьць ветру дасягала 275 кілямэтраў на гадзіну, вышыня марскіх хваляў — 5-6 мэтраў.

XS
SM
MD
LG