Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет сьпяшаецца на дапамогу ахвярам тайфуна «Хаянь»


Дзяржавы сьвету імкнуцца аказаць дапамогу Філіпінам, дзе тайфун «Хаянь» забраў, паводле папярэдніх ацэнак, жыцьці больш як 10 тысяч чалавек.

Колькасьць пацярпелых у выніку стыхійнага бедзтва, якое выклікала «шырокамаштабныя разбурэньні», ААН ацэньвае ў 9,5 мільёна.

ЗША, дзяржавы Эўразьвязу, Аўстралія і ААН ужо абвясьцілі аб прадстаўленьні гуманітарнай дапамогі, у прыватнасьці, прадуктаў, коўдраў і прытулкаў для дзясяткаў тысяч людзей.

Міністэрства абароны ЗША накіравала для пошукава-ратавальных апэрацый каля 90 марскіх пехацінцаў і ваенных маракоў, а таксама самалёт.

«Хаянь», адзін з самых магутных за ўсю гісторыю тайфунаў, ушчэнт разбурыў значныя тэрыторыі астраўной дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Рэзкі ўздым марской вады зруйнаваў будынкі і зьнёс з сабой тысячы людзей. Пазьней «Хаянь» дайшоў да Віетнама, дзе таксама ёсьць ахвяры.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі тым часам заявілі, што адсочваюць сытуацыю на Філіпінах. На гэты час інфармацыі пра тое, што там пацярпелі грамадзяне Беларусі, няма.
XS
SM
MD
LG