Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДТЗ з удзелам Севярынца і Рымашэўскага: новыя падрабязнасьці


Павал Севярынец, за некалькі гадзінаў да аварыі

Павал Севярынец, за некалькі гадзінаў да аварыі

«Адбылася невялікая аварыя. Пацярпелых няма. Вінаватых высьветліць разьбіральніцтва», — заявіў Павал Севярынец.

Прычыны ДТЗ — складаныя ўмовы надвор’я і сытуацыя на дарозе», — дадаў Радыё Свабода Севярынец.

Севярынец удакладніў, што ў часе аварыі за стырном знаходзіўся Віталь Рымашэўскі.

ДТЗ адбылося на 112-м кілямэтры трасы Горадня-Менск, пад Іўем.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Віктар Хацук, кіроўца машыны, які праяжджаў побач і пазнаў у чалавеку, які стаяў ля адной з машынаў, Віталя Рымашэўскага.

Хацук бачыў на ўзбочыне 3 машыны: легкавік, мінівэн і джып. Джып знаходзіўся ў кювеце, а ў мінівэна была выбітая шыба.

Хацук адзначае, што ля джыпу стаяла жанчына з двума малымі дзецьмі.

Севярынец кажа: машына, у якой знаходзіўся ён, Рымашэўскі і кіраўніца «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў» Марына Хоміч, сутыкнулася менавіта з гэтым джыпам.

Севярянец запэўніў, што з жанчынай і дзецьмі ўсё ў парадку.

Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Марына Хоміч вярталіся з канфэрэнцыі ў справе стварэньня абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Гарадзенская хрысьціянская дэмакратыя».
XS
SM
MD
LG