Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі і Севярынец патрапілі ў ДТЗ


Павал Севярынец выступае ў Горадні

Павал Севярынец выступае ў Горадні

Машына, на якой сустаршыні Партыі БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі вярталіся з Горадні ў Менск, патрапіла ў аварыю.

Гэта адбылося на 112-м кілямэтры трасы Горадня-Менск, пад Іўем.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Віктар Хацук, кіроўца машыны, які праяжджаў побач.

Хацук бачыў на ўзбочыне 3 машыны: легкавік, мінівэн і джып. Джып чысткова знаходзіўся ў кювеце, а ў мінівэна была выбітая шыба.

Хацук кажа, што ля джыпу стаяла жанчына з двума малымі дзецьмі.

Рымашэўскі адмовіўся паведамляць Радыё Свабода падрабязнасьці аварыі. «Без камэнтароў», — сказаў ён.

Павал Севярынец заявіў, што ў ДТЗ ніхто не пацярпеў. «Усе жывыя», — запэўніў ён. Севярынец адмовіўся паведамляць падрабязнасьці: «Не да таго зараз».

Севярынец, Рымашэўскі і кіраўніца «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў» Марына Хоміч вярталіся з канфэрэнцыі ў справе стварэньня абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Гарадзенская хрысьціянская дэмакратыя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG