Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўшанаваў неўязнога Тарнаўскага


Адміністрацыя прэзыдэнта
Адміністрацыя прэзыдэнта

Кіраўнік Беларусі ўзнагародзіў прэзыдэнта транснацыянальнай карпарацыі «Руска-украінскае нафтавае таварыства» Анатоля Тарнаўскага ордэнам Пашаны.

«За значны асабісты ўклад ва ўмацаваньне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Беларусьсю і Расеяй», — паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.

У сакавіку 2012 года Анатоль Тарнаўскі трапіў у сьпіс асобаў, супраць якіх Эўразьвяз ўвёў візавыя і фінансавыя санкцыі.

Тарнаўскі не адзіны беларускі бізнэсовец, які фігуруе ў «чорным сьпісе» Эўразьвязу. Таксама там значацца Юрый Чыж і Ўладзімер Пефціеў. У ЭЗ іх называюць кашалькамі Лукашэнкі.

29 кастрычніка Эўразьвяз зьняў санкцыі зь пяці кампаній, якія належаць бізнэсмэну Ўладзімеру Пефціеву.

У абноўленым «чорным» сьпісе ЭЗ цяпер значацца 232 прозьвішчы і 25 прадпрыемстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG