Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майстар шпіёнскага і ваеннага трылеру Том Клэнсі памёр ва ўзросьце 66 гадоў.

Гэта здарылася 1 кастрычніка, «пасьля непрацяглай хваробы», адзначае выданьне «Baltimore Sun».

Сваю першую кнігу «Паляванье за „Чырвоным Кастрычнікам“» Клэнсі апублікаваў у 1984 годзе. Яна разыйшлася накладам 5 мільёнаў асобнікаў.

Пазьней ён напісаў бэстсэлеры «Гульні патрыётаў», «Наўпроставая і яўная пагроза» і «Ўсе страхі сьвету».

Паводле твораў Клэнсі Галівуд зьняў шэраг фільмаў, галоўныя ролі ў якіх згулялі Алек Болдуін, Харысан Форд і Бэн Афлек.

У сьнежні павінен выйсьці апошні раман Тома Клэнсі «Права на канчатковае рашэньне» пра таямніцу прыходу да ўлады ў Расеі аўтарытарнага кіраўніка.
XS
SM
MD
LG