Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр вялікі перакладчык беларускай літаратуры на нямецкую


Норбэрт Рандаў каля сваёй калекцыі Беларускай літаратуры (фота Інго Пэтца).
Норбэрт Рандаў каля сваёй калекцыі Беларускай літаратуры (фота Інго Пэтца).

Славіст, перакладчык Быкава і Гарэцкага Норбэрт Рандаў сышоў з жыцьця 1 кастрычніка.

У часы Германскай дэмакратычнай рэспублікі Рандаў правёў тры гады – ў 1962 па 1965 – у зьняволеньні за «антыдзяржаўныя падбухторваньні» і «дапамогу нелегальнай эміграцыі». Падчас ягонага зьняволеньня сястра Рандаў, Гундула, ажанілася зь беларусам, Уладзімерам Чапегам.

Праз знаёмства са шваграм Рандаў зацікавіўся беларускай літаратурай – большасьць перакладаў яны рабілі разам. Сярод іншага Рандаў перакладаў творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Максіма Гарэцкага і Васіля Быкава зь якім быў асабіста знаёмы. Сярод знаёмых Рандаў былі і Уладзімір Караткевіч, Янка Брыль, Алесь Разанаў, Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў.

У 2003 годзе Рандаў дапамог у знаходцы ў нямецкім горадзе Гёрліц асобніка Бібліі Францішка Скарыны і пазьней выступіў з навуковым дакладам з гэтай нагоды.

Ягоны пераклад аповесьці Максіма Гарэцкага «Дзьве душы», на які сышло шмат гадоў працы, дагэтуль ня выдадзены. Нямецкі журналіст Інго Пэтц, які прачытаў гэты пераклад, кажа, што Рандаў называў «Дзьве душы» ключавым творам беларускай літаратуры.

Пэтц кажа, што яму на ўсё жыцьцё запомніліся словы Рандаў: «Гэта скандал, што мы на Захадзе нагэтулькі сьляпыя ў дачыненьні да беларускай літаратуры, якая ёсьць неад'емнай часткай эўрапейскай культурнай гісторыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG