Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папуляцыя дзікоў у Беларусі скарацілася амаль на чвэрць


Паляўнічыя і егеры адстралялі за лета каля 25% папуляцыі дзікоў у Беларусі, змагаючыся з афрыканскай чумой сьвіней (АЧС).

На пачатак году ў Беларусі налічвалася каля 80 тысяч дзікоў. Асноўныя мерапрыемствы па скарачэньні колькасьці дзікоў пройдуць у восеньска-зімовы пэрыяд, у кастрычніку — сьнежні. Міністэрства лясной гаспадаркі паставіла задачу ня цалкам зьнішчыць дзікоў, а максымальна скараціць іх колькасьць. Паляваньне на дзіка дазволена круглы год, цэны на паляўнічыя пуцёўкі зьніжаныя, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле першага намесьніка кіраўніка Дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, галоўнага дзяржвэтінспэктара Беларусі Юрыя Піваварчыка, нягледзячы на тое, што выпадкаў заражэньня дзікоў афрыканскай чумой сьвіней у Беларусі не зарэгістравана, прынята рашэньне скараціць іх колькасьць.
XS
SM
MD
LG