Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі: Інтэрпол шукае Керымава


Пра абвяшчэньне Інтэрполам у міжнародны вышук Сулеймана Керымава паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. На сайце самой міжнароднай арганізацыі ў сьпісе шуканых асоб, расейскага алігарха няма.

Пра тое, што Інтэрпол прыняў рашэньне абвясьціць асноўнага акцыянэра «Ўралкалія» Сулеймана Керымава ў міжнародны вышук, паведаміў тэлеканал " Беларусь-1″ са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі:

«Толькі што стала вядома аб тым, што Інтэрпол прыняў рашэньне абвясьціць Сулеймана Керымава ў міжнародны вышук на падставе дакумэнтаў, прадстаўленых беларускім бокам. Пра гэта паведамляе МУС Беларусі», — перадаў тэлеканал.

У панядзелак Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Керымаў зьяўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе ў дачыненьні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Вынесеная пастанова аб ужываньні да яго меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту і абвяшчэньні яго ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола.

Дзеяньні Керымава кваліфікаваныя сьледзтвам як арганізацыя злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ( п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ). Максымальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG