Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Керымава: справа палітычна матываваная


Сулейман Керымаў

Сулейман Керымаў

Прававых падставаў, каб распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да расейскага сэнатара Сулеймана Керымава, у праваахоўных органаў Беларусі няма, а сама справа палітычна матываваная.

«У беларускіх праваахоўных органаў няма ніякіх юрыдычных падстаў для прад’яўленьня абвінавачваньня і абвяшчэньня ў вышук Сулеймана Керымава», — заявіў Інтэрфаксу адвакат Керымава Анатоль Кучарэна.
Адвакат скрытыкаваў асноўныя палажэньні заявы беларускага боку па справе Керымава.

На пытаньне, ці мае намер ягоны кліент даваць паказаньні беларускім сьледчым, адвакат адказаў: «Сулейман Керымаў ні ад кога не хаваецца і гатовы даваць паказаньні». Ён лічыць, што «калі зыходзіць з тэксту заявы ў Менску — гэта палітычна матываванае рашэньне».

Адвакат скрытыкаваў асноўныя палажэньні заявы беларускага боку па справе Керымава.

«Гэта абсалютна недарэчны тэкст, у якім прыводзяцца нейкія артыкулы Крымінальнага кодэксу Беларусі і ўтрымліваюцца намёкі на Крымінальны кодэкс Расеі», — сказаў Кучарэна.
Мы лічым абсалютна недапушчальным намёк на этнічны момант у сувязі са згадваньнем Каўказа

Таксама ён угледзеў у гэтым дакумэнце этнічны аспэкт. «Мы лічым абсалютна недапушчальным намёк на этнічны момант у сувязі са згадваньнем Каўказа», — адзначыў адвакат.

Ён нагадаў, што зь нядаўняга часу Керымаў як сябра Савету Фэдэрацыі не займаецца бізнэсам. «Усе свае актывы ён перадаў у давернае кіраваньне і ніякага ўдзелу ў кіраваньні кампаній не прымае, — адзначыў Кучарэна. — Гэта абсалютная палітыка, эканомікай тут і ня пахне», — дадаў ён.
XS
SM
MD
LG