Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні нацболаў у Менску


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

Сёньня раніцай каля сваіх дамоў затрыманыя трое актывістаў незарэгістраванага руху нацыянал-бальшавікоў: Яўген Контуш, Дзяніс Сахар, Дзьмітрый Паліенка.

Як лічаць у арганізацыі, хутчэй за ўсё, затрыманьне зьвязана з акцыяй супраць «прызыўнога рабства», якая была праведзеная 6 жніўня каля Міністэрства абароны Беларусі.

Тады нацболы на агароджы будынку міністэрства вывесілі расьцяжку «Далоў армію рабоў!» і раскідалі ўлёткі, якія тлумачаць нэгатыўныя бакі фарміраваньня арміі на прымусовай аснове і перавагі добраахвотнай арміі.

Паводле БелаПАН затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менска.
XS
SM
MD
LG