Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У некаторых зонах загадана цалкам вынішчыць дзікоў


Вэтэрынарны нагляд распарадзіўся скараціць беларускую папуляцыю дзікоў з-за афрыканскай чумы сьвіней.

Першы намесьнік дырэктара дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, галоўны дзяржаўны вэтэрынарны інспэктар Юры Піваварчык у інтэрвію газэце «Советская Белоруссия» заявіў, што выпадкаў заражэньня дзікоў афрыканскай чумой сьвіней у Беларусі не зарэгістравана.

Тым ня меней ухвалена рашэньне скараціць іх колькасьць, сказаў чыноўнік:

«Паводле дадзеных Міністэрства лясной гаспадаркі, сёньня ў нас налічваецца каля 80 тысяч дзікоў. Выпадкаў захворваньня іх на афрыканскую чуму пакуль ня выяўлена. Рэспубліканскім штабам прынятае рашэньне аб зьніжэньні агульнага пагалоўя дзікоў, у некаторых зонах — поўнай іх дэпапуляцыі».

Піваварчык нагадаў, што «вэтэрынарных прэпаратаў ад афрыканскай чумы няма, няма і вакцыны для прафіляктыкі»:

«Таму, згодна з сусьветнай практыкай і рэкамэндацыямі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, асноўны мэтад барацьбы — зьнішчэньне пагалоўя сьвіней у асяродку захворваньня».

Паляваньне на дзікоў ужо пачалося.

У Віцебскай вобласьці ў рамках барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней іх ужо адстрэльваюць у Сеньненскім, Лёзьненскім, Віцебскім, Дубровенскім і Аршанскім раёнах.

Падчас аднаго з паляваньняў у Сеньненскім раёне забілі і паляўнічага — загінуў прадстаўнік Бабінавіцкай паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі.
XS
SM
MD
LG