Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Дачыненьні з ЗША важнейшыя за «сваркі спэцслужбаў»


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін
Міждзяржаўныя адносіны для Масквы важней за «сваркі спэцслужбаў» – гэтак прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін пракамэнтаваў сытуацыю з былым кантрактнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам, які ўчора афіцыйна папрасіў аб часовым прытулку ў Расеі.

«Мы папярэдзілі спадара Сноўдэна, што любая яго дзейнасьць, зьвязаная з нанясеньнем шкоды расейска-амэрыканскім адносінам, для нас непрымальная», – сказаў Пуцін журналістам.

Сноўдэн абгрунтаваў сваё прашэньне аб прытулку ў Расеі асьцярогай за сваё жыцьцё. Як паведамляецца, у заяве Сноўдэн напісаў, што яго перасьледуе амэрыканскі ўрад, што ён баіцца за сваё жыцьцё, баіцца, што да яго будуць ужытыя катаваньні.

Фэдэральная міграцыйная служба Расеі пацьвердзіла, што ад Сноўдэна паступіла прашэньне аб часовым прытулку. Такі прытулак даецца на адзін год і можа працягвацца.

У аўторак прэсавы сакратар прэзыдэнта ЗША Джэй Керні зноў заклікаў Расею неадкладна выдаць Злучаным Штатам Сноўдэна. «Мы б не хацелі, каб гэтая праблема адбілася на двухбаковых адносінах», – папярэдзіў прэсавы сакратар Белага Дому. У адказ на пытаньне пра тое, ці можа прэзыдэнт Абама адмовіцца ад паездкі ў Расею на саміт «Вялікай дваццаткі», Керні сказаў, што пакуль пляны Барака Абамы не зьмяніліся.

Джэй Керні заявіў, што Сноўдэн «не праваабаронца, не дысыдэнт, ён абвінавачваецца ў разгалошваньні сакрэтных зьвестак». Прадстаўнік Белага Дому нагадаў, што, як амэрыканскаму грамадзяніну, Эдварду Сноўдэну будзе дадзеная магчымасьць адказаць за свае ўчынкі ў рамках прававога працэсу, дзе будуць цалкам датрыманыя ягоныя правы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG