Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Guardian: Сноўдэн валодае важнай сакрэтнай інфармацыяй


Сустрэча Сноўдэна з праваабаронцамі ў аэрапорце Шарамецьцева 12 ліпеня 2013 году

Сустрэча Сноўдэна з праваабаронцамі ў аэрапорце Шарамецьцева 12 ліпеня 2013 году

Былы супрацоўнік амэрыканскага Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвард Сноўдэн валодае інфармацыяй, апублікаваньне якой можа стаць для ЗША «кашмарам».

Пра гэта заявіў журналіст брытанскай газэты The Guardian Глен Грэнвальд ў інтэрвію аргентынскай газэце La Nacion. Ён адзначыў, што Сноўдэн вырашыў не выдаваць некаторыя дадзеныя, якія маглі б нанесьці шкоду Вашынгтону.

The Guardian была першай газэтай, якая апублікавала сакрэтныя дакумэнты, прадстаўленыя былым супрацоўнікам амэрыканскіх спэцслужбаў.

У пятніцу падчас сустрэчы з расейскімі праваабаронцамі ў аэрапорце Шарамецьцева Сноўдэн сказаў, што разьлічвае на атрыманьне прытулку ў Расеі.

З 23 чэрвеня Эдвард Сноўдэн знаходзіцца ў Шарамецьцева, куды ён прыбыў авіярэйсам з Ганконгу. ЗША абвінавачваюць яго ў разгалошваньні сакрэтнай інфармацыі і патрабуюць выдачы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG