Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кантрактнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн перадаў у Фэдэральную міграцыйную службу Расеі заяву аб прадастаўленьні яму часовага прытулку.

Пра гэта паведаміў сябра Грамадзкай палаты Анатоль Кучарэна. Паводле яго слоў, паколькі Сноўдэн ня можа пакінуць транзытную зону маскоўскага аэрапорту Шарамецева, ён перадаў заяву супрацоўніку міграцыйнай службы, які прыехаў у аэрапорт.

Часовы прытулак даецца на адзін год і можа працягвацца штогод.

ЗША абвінавачваюць Сноўдэна ў разгалошваньні сакрэтнай інфармацыі і патрабуюць яго выдачы. З 23 чэрвеня Эдвард Сноўдэн знаходзіцца ў Шарамецеве, куды ён прыбыў авіярэйсам з Ганконгу.
XS
SM
MD
LG