Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Леанід Заіка: Беларусь — далёкі жаніх для багатай Вэнэсуэлы


Леанід Заіка

Леанід Заіка

Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць аказаць усялякую дапамогу і падтрымку Вэнэсуэле ў дывэрсыфікацыі і мадэрнізацыі.

«Прэзыдэнт Вэнэсуэлы паставіў перад вэнэсуэльскім грамадзтвам задачу, якая заключаецца ў дывэрсыфікацыі і мадэрнізацыі эканомікі. Мы можам аказаць істотную падтрымку і прыняць удзел у гэтым калясальным гістарычным працэсе», — cказаў Лукашэнка журналістам, падводзячы вынікі перамоваў з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Нікаласам Мадурам.

Эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка выказаў меркаваньне, што ня трэба разьлічваць, што працэс будзе надзвычай інтэнсіўным, але ад яго мажа быць карысьць і для беларускай эканомікі:

«Беларусь у прамысловым, тэхналягічным, навукова-тэхналягічным пляне прасунулася ўсё ж такі далей за Вэнэсуэлу. Таму тэарэтычна тут ёсьць абгрунтаваньне — дапамагчы ў мадэрнізацыі вэнэсуэльскай эканомікі. У нас ёсьць станкабудаўнічыя заводы, прадпрыемствы, якія вырабляюць рознае абсталяваньне — тэхнічнае, транспартнае. Але Вэнэсуэла даволі далёка знаходзіцца, і дастаткова складана будзе арганізаваць працэс пастаўкі дэталяў, наладкі абсталяваньня. Таму ня трэба спадзявацца, што гэты працэс будзе фантастычна інтэнсіўны.

У свой час, пасьля другой Усясьветнай вайны, прамысловасьць Вэнэсуэлы была створана за кошт пакупкі абсталяваньня амэрыканскіх прадпрыемстваў, якое ў ЗША стала непатрэбным. Гэты факт разглядаецца вучонымі як дастаткова пасьпяховае прымяненьне каапэрацыі, „скіду“ станкоў, абсталяваньня. Калі зараз з боку Беларусі прапанаваць тое ж самае Вэнэсуэле, гэта будзе ня вельмі прыгожа, бо ў нас саміх працуюць яшчэ станкі 40-х гадоў, прывезеныя зь Нямеччыны. Таму атрымаць заказы на вытворчасьць станкоў, абсталяваньня для Вэнэсуэлы будзе і на карысьць беларускай эканоміцы.

Таму рэкамэндаваць сябе багатай нявесьце Вэнэсуэле як жаніха, мы можам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG