Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы Эірбас – эўрапейскі канкурэнт Боінга


Найноўшы пасажырскі лятак, створаны канцэрнам Airbus, A350, зьдзейсьніў сёньня свой першы тэставы палёт.

Сотні рабочых авіяцыйнага прадпрыемства ў Тулузе, журналісты і мясцовыя жыхары назіралі за пачаткам першага палёту аэробуса. Ляйнэр прабыў у паветры чатыры гадзіны.

Эўрапейскі А350 зьяўляецца канкурэнтам амэрыканскага Boeing 787 Dreamliner. Абодва гэтыя летакі зробленыя з больш лёгкіх матэрыялаў, аснашчаныя больш эканамічнымі рухавікамі, месьцяць ад 270-ці да 350-ці пасажыраў і здольныя зьдзяйсьняць пералёты на адлегласьць да 15 тысяч кілямэтраў.

Пачатак камэрцыйнай эксплуатацыі А350 заплянаваны на 2014 год.
XS
SM
MD
LG