Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотаканфлікт вакол кнігі «Вялікае Княства Літоўскае» вычарпаны


Кніга "Вялікае Княства Літоўскае".

Кніга "Вялікае Княства Літоўскае".

Аўтары кнігі «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» прынесьлі прабачэньні аўтарам фотаздымкаў

Аўтары кнігі «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» Уладзімір Арлоў і Зьміцер Герасімовіч прынесьлі прабачэньні аўтарам альбому «Спадчына Беларусі» Аляксандру Аляксееву і Алегу Лукашэвічу ў сувязі з выкарыстаньнем 23 фотаздымкаў з альбому «Спадчына Беларусі» без пазначэньня аўтарства.

Бакі пагадзіліся з тым, што ў працэсе падбору ілюстрацыяў гэта было зроблена Зьмітром Герасімовічам несьвядома.

У кожным новым выданьні кнігі «Вялікае Княства Літоўскае» здымкі, узятыя з альбому «Спадчына Беларусі», будуць абавязкова падпісаныя і іхнім аўтарам будзе выказвацца падзяка.
XS
SM
MD
LG