Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад арыштам Царнаеў пакінуў пасланьне ў лодцы


Джахар Царнаеў

Джахар Царнаеў

Падазраваны ў арганізацыі выбухаў на фінішы Бостанскага маратону Джахар Царнаеў пакінуў пасланьне ў лодцы, у якой ён хаваўся. Ён напісаў, што ахвяры выбуху з’яўляюцца «пабочным уронам», паведамляюць амэрыканскія СМІ.

У сваім пасланьні Царнаеў некалькі разоў назваў свайго брата Тамэрлана пакутнікам. «Калі вы нападаеце на аднаго мусульманіна, вы нападаеце на ўсіх мусульманаў», — напісаў ён.

Як паведамілі амерыканскім СМІ інфармаваныя крыніцы, у лісьце Царнаеца гаворыцца, што выбухі сталі адплатай за вайну, якую вядуць ЗША ў Іраку і Аўганістане.

У ходзе маштабнай спэцаперацыі па захопу падазраваных у выбухах у Бостане сілы правапарадку выявілі 19-гадовага Джахара Царнаева пад брызэнтам ў лодцы, дзе ён і быў затрыманы.

Цяпер ён знаходзіцца ў турэмным мэдычным цэнтры ў Форт-Дывэнсе, што знаходзіцца ў 60 км на захад ад Бостана. Царнаеву пагражае сьмяротнае пакараньне.
XS
SM
MD
LG