Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраванага ў бостанскім выбуху пахавалі


Тамерлан Царнаеў

Тамерлан Царнаеў

Падазраванага ў выбуху падчас бостанскага маратону Тамерлана Царнаева пахавалі на мусульманскіх могілках у штаце Вірджынія.

Амэрыканскім ўладам давялося цэлы тыдзень шукаць магчымасьці для пахаваньня, бо шмат дзе адмаўляліся прыняць парэшткі Царнаева.

26-гадовы Тамерлан Царнаеў быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй. Яго малодшаму брату, 19-гадоваму Джахару, які выжыў падчас той спэцапэрацыі, прад’яўленыя крымінальныя абвінавачваньні ў сувязі з нападам Бостане.

15 красавіка ў выніку двух выбухаў на фінішнай рысе традыцыйнага маратону загінулі трое і параненыя 264 чалавекі.
XS
SM
MD
LG