Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму прэзыдэнты лётаюць рэйсамі танных авіякампаній і дэманструюць сьціпласьць, як прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, езьдзяць грамадзкім транспартам, як брытанскі прэм’ер Дэйвід Кэмеран. Новы выпуск «Свабоды бяз гальштукаў»

У першай перадачы Самалёт для прэзыдэнта мы абмяркоўвалі, што ёсьць каштоўнасьцямі (сапраўднымі і несапраўднымі) для аўтарытарных кіраўнікоў — дарагія самалёты, гадзіньнікі ды іншыя атрыбуты раскошы. У перадачы «Самалёт для прэзыдэнта — 2» пагаворым пра адваротныя прыклады, калі прэзыдэнты лётаюць рэйсамі танных авіякампаній і дэманструюць сьціпласьць, як прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, езьдзяць грамадзкім транспартам, як брытанскі прэм’ер Дэйвід Кэмеран, скарачаюць сабе заробкі як амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама і прынцыпова адмаўляюцца ад усяго дарагога, як новы папа рымскі Францішак. Што гэта — добрая піяр-кампанія ці новы трэнд сучасных палітыкаў? Ці адсутнасьць раскошы ў кіраўнікоў сьведчыць пра іх дэмакратычнасьць? Калі сьціпласьць у расходах лідэраў недапушчальная?

Гэта ды іншае абмяркуюць у «Свабодзе бяз гальштукаў» Сяргей Навумчык, Вячаслаў Ракіцкі і вядучы «Праекту Эўропа» рускай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў і вядоўца Ганна Соўсь.

Самалёт для прэзыдэнта — 2





0:01.50 Ці патрэбны ўсясьветным лідэрам асабістыя самалёты?

Самалёт для прэзыдэнта —1
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG