Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вырашыў зрэзаць сабе заробак на 5%, каб эканоміць бюджэтныя сродкі

Абама будзе вяртаць у Міністэрства фінансаў каля пяці адсоткаў кожнага свайго заробку, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Белага дому.

Заробак прэзыдэнта ЗША складае 400 тысяч даляраў на год. Гэта азначае, што кожны месяц Абама будзе добраахвотна аддаваць дзяржаве каля 1,7 тысячы даляраў.

Белы дом і рэспубліканская апазыцыя не змаглі да 1 сакавіка ўзгадніць бюджэт на цяперашні фінансавы год. У выніку гэтага ў ЗША быў абвешчаны сэквэстар — прымусовае скарачэньне дзяржаўных выдаткаў на 85 мільярдаў даляраў.

Агульны фінансавы стан сям’і Абамы, якім сам кіраўнік ЗША ацаніў у леташнім траўні, — 2,6—8,3 мільёна даляраў ЗША.
XS
SM
MD
LG